Апошнія навіны

RSS

Семінары Apple на выставе «Дызайн-фармат»

Кампанія «МакПрес-Кантынент» запрашае прыняць удзел у семінарах для спецыялістаў творчых прафесій, якія адбудуцца 6 чэрвеня 2009 г. у межах выставы «Дызайн-фармат» і салона «Фотафорум-2009». Першы семінар пад назвай «Эвалюцыя прадуктаў Apple» пройдзе 6 чэрвеня з 11.00 па 12.00 і будзе прысвечаны самым папулярным прадуктам кампаніі Apple, якія былі прадстаўлены за ўвесь час існавання кампаніі. Наведвальнікаў другога семінару «Кампутары Apple і графічныя планшэты Wacom», які адбудзецца з 12.00 па 14.00, чакае агляд сучаснага мадэльнага шэрагу кампутараў Apple і перавагі выкарыстання графічных планшэтаў Wacom для апрацоўкі лічбавай графікі. [2 чэрвеня]

nymphe strandhotel and apartments. Мультымедыйны гатэль

У XXI стагоддзі паслугі як Інтэрнэт, электронная пошта, форумы і сацыяльныя сеткі, увайшлі ў штодзённае жыццё, і адпачынак тут не выключэнне. Ноўтбук стаў значным пунктам у спісе самых неабходных рэчаў, нароўні з купальным касцюмам і крэмам для загару. Менеджэры гатэлю nymphe strandhotel падышлі да гэтых патрэбаў наведвальнікаў, якія карыстаюцца высокімі тэхналогіямі, як да новай выдатнай магчымасці для гатэляў класа люкс і усталявалі iMac у кожным нумары гатэлю. «Згодна водгукам кліентаў, 26% з іх замовілі месца ў гатэлі менавіта дзякуючы тэхналогіі Apple, якую мы выкарыстоўваем — адзначыў Карын Брокмайер, дырэктар гатэлю. [20 траўня]

Сусветная канферэнцыя распрацоўшчыкаў пачнецца ў панядзелак

Сёння кампанія Apple абвясціла аб тым, што кіраўніцтва Apple на чале з віце-прэзідэнтам Apple па глабальнаму гандлёваму маркетынгу Філіпам Шылерам выступіць з прамовай на адкрыцці Сусветнай канферэнцыі распрацоўшчыкаў 2009, якая пачынаецца ў панядзелак, 8 чэрвеня. На канферэнцыі пройдуць паглыбленыя семінары для распрацоўшчыкаў, які будуць прысвечаны iPhone OS 3.0 і Mac OS X Snow Leopard. [15 траўня]

Apple павышае прадукцыйнасць Xserve у два разы

Дзякуючы працэсарам Intel Nehalem Xeon і сістэмнай архітэктуры новага пакалення, прадукцыйнасць абноўленага Xserve амаль у два разы вышэй папярэдняй мадэлі. Канфігурацыя ўключае да двух працэсараў Intel Xeon з тактавай частатой 2,93 ГГц, лепшыя ў галіне магчымасці захоўвання інфармацыі і да 3 ТБ ўнутранага сховішча. Акрамя гэтых неверагодных магчымасцяў, да кожнага Xserve дадаецца ліцэнзія на Mac OS X Server Leopard версіі 10.5 для неабмежаванай колькасці карыстальнікаў. [8 красавіка]

Мой Кампутар: Свежыя артыкулы ў рубрыцы Apple

Рубрыка "Apple" у папулярным беларускім выданні "Мой Кампутар" стала сапраўдным падарункам для ўсіх прыхільнікаў і аматараў стылю жыцця Apple. Агляды апошніх хардварных і сафтварных распрацовак Apple, экспертныя меркаванні беларускія карыстальнікі зараз шукаюць на "старонках кампутарных навін". Артыкулы і агляды ў фармаце PDF за першы квартал 2009 году ўжо даступныя для загрузкі ў адпаведным раздзеле "Медыя". [7 красавіка]

Семінары Apple і Wacom на фестывалі «Белы квадрат»

У межах фестывалю рэкламы «Белы квадрат» кампанія «Белы Церам» правядзе два інфармацыйных семінара, якія будуць прысвечаны прадукцыі кампаній Apple і Wacom. 17 красавіка ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь пройдзе семінар пад назвай «Кампанія Apple - заканадаўца мод у рэкламнай індустрыі. Гісторыя кампаніі і эвалюцыя прадуктаў Apple.» з удзелам Аляксея Дубава (Product Manager Apple IMC / Кіеў, Украіна). У наступны дзень фестывалю - 18 красавіка - адбудзецца семінар «Лічбавая графіка. Маляванне і спосабы ўжывання графічнага планшэта Wacom», на якім Аляксандр Падгорны (прафесійны дызайнер-ілюстратар, арт-дырэктар рэкламнай фірмы «Тайро») раскажа аб апрацоўцы лічбавых выяў. Пазнаёміцца з умовамі ўдзелу і праграмай можна на афіцыйным сайце фестывалю. [1 красавіка]

iTunes 8.1. Больш хуткі, функцыянальны і дасканалы

Новую версію папулярнага музычнага прайгравальніка iTunes 8.1, якая дазваляе працаваць з бібліятэкамі большага памеру, значна хутчэй сінхранізаваць iPod і Apple TV, ўжо даступна для бясплатнай загрузкі з сайта Apple. Але гэта яшчэ ня ўсё. Зараз iTunes аўтаматычна імпартуе музыку з кампакт-дыскаў у больш высокай якасці — у фармаце iTunes Plus 256 кбіт/с, а гэта значыць, што ваша музыка будзе гучаць значна лепей! [16 сакавіка]

Сустракайце новы iPod shuffle

Сёння кампанія Apple прадставіла iPod shuffle 3-га пакалення, памер якога прыблізна на палову менш, чым у iPod shuffle папярэдняга пакалення. Для кіравання прайграваннем песень у новым плэеры выкарыстоўваецца шнур навушнікаў, а дзякуючы новай функцыі VoiceOver iPod shuffle абвяшчае назву песні, артыста і плэйспіса. Самы маленькі лічбавы прайгравальнік у свеце даступны ў двух колерах — серабрыстым і чорным. Тэрмін паставак і рэкамендаваны для Беларусі кошт будуць абвешчаны пазней. [11 сакавіка]

Прэзентуем кампутар «усё-ў-адным» для ўсіх

Новая лінейка iMac, якая з'явіцца на беларускім рынку ў бліжэйшы час, складаецца з 20-цалёвай мадэлі і флагманскай 24-цалёвай мадэлі, экран якой на 30 адсоткаў больш, да таго ж яна мае ў два разы больш памяці і дыскавай прасторы. 24-цалёвы iMac аснашчаны працэсарам Intel Core 2 Duo з тактавай частатой да 3,06 ГГц, мак 4 ГБ памяці DDR3 1066 МГц, жорсткі дыск Serial ATA памерам 640 ГБ ці 1 ТБ, а таксама некалькі варыянтаў графічных працэсараў. Усе новыя кампутары iMac будуць пастаўляцца з самай прагрэсіўнай аперацыйнай сістэмы ў свеце — Mac OS X Leopard, а таксама пакетам iLife ’09 — дасканалым наборам карыстальніцкіх праграм для рэдагавання і арганізацыі фотаздымкаў, стварэння фільмаў, вывучэння і запісу музыкі. Рэкамендаваны для Беларусі кошт будзе абвешчаны пазней. [4 сакавіка]

Кампанія Apple прадстаўляе самы эканамічны Mac — новы Mac mini

Новы Mac mini — гэта інавацыйны кампактны настольны кампутар с даўжынёй корпусу ўсяго 16,51 см і вышынёй 5,08 см. Зараз ён аснашчаны такім жа выдатным інтэграваным графічным працэсарам NVIDIA GeForce 9400M, як і кампутары сямейства MacBook, — яго прадукцыйнасць павялічылася амаль у 5 разоў. Акрамя таго, гэта самы эканамічны настольны кампутар у свеце: у рэжыме чакання ён спажывае менш 13 ватт. Тэрмін паставак новых Mac mini, а таксама рэкамендаваны для Беларусі кошт будуць абвешчаны пазней. [4 сакавіка]

Знаёмцеся — самы хуткі Mac

Прадстаўляем новы Mac Pro з працэсарам Intel «Nehalem» Xeon і сістэмнай архітэктурай новага пакалення — яго прадукцыйнасць амаль у два разы вышэй, чым у сістэмы папярэдняга пакалення. «Новы Mac Pro — гэта значны крок наперад, — кажа Філіп Шылер, старэйшы віцэ-прэзідэнт кампаніі Apple па глабальнаму гандлёваму маркетынгу. — Mac Pro мае прагрэсіўную сістэмную архітэктуру, новыя больш хуткія працэсары і самыя лепшыя магчымасці графікі. Гэта неверагодна хуткая і магутная сістэма». [4 сакавіка]

Прэзентуем Safari 4 — самы хуткі і зручны браўзер у свеце

Знаёмцеся: Safari 4 — самы хуткі і зручны браўзер для Mac і Windows PC. «Браўзер Safari — гэта інавацыі, высокая хуткасць і адчыненыя стандарты. Сёння кампанія Apple выйшла на новы ўзровень распрацоўкі web-браўзераў, — сказаў Філіп Шылер, віце-прэзідэнт Apple па міжнароднаму маркетынгу. Safari 4 — самы хуткі і самы эфектыўны браўзер для Mac і Windows з інтэграванай падтрымкай web-стандартаў HTML 5 і CSS 3, якія дазваляюць карыстацца інтэрактыўнымі web-дадаткамі новага пакалення. [25 лютага]

Сэрвіс MobileMe атрымаў функцыю абмену файламі

Apple дадала ў сэрвіс MobileMe функцыю абмену файламі, што дазваляе карыстальнікам лёгка абменьвацца з сябрамі і калегамі дакументамі вялікага памеру. Зараз замест таго, каб дадаваць файлы вялікага памеру да электроннага ліста і спадзявацца на тое, што яго паспяхова атрымаюць, вы можаце даслаць файл на раздзел iDisk і выкарыстаць каманду «Share File». Акрамя таго, карыстальнік можа пазначыць пароль для дасягу да файла, а таксам выбраць колькасць дзён, на працягу якіх спасылка будзе актыўнай. [17 лютага]

Apple абвяшчае вынікі за першы квартал

Apple абвясціла фінансавыя паказчыкі за першы квартал 2009 фінансавага года, які скончыўся 27 снежня 2009г. Абарачэнне кампаніі склала 10,17 мільярда даляраў, чысты квартальны прыбытак — 1,61 мільярда даляраў, што адпавядае прыбытку 1,78 даляра на акцыю. Даход кампаніі ў аналагічным квартале папярэдняга году склаў 9,6 мільярда даляраў, а чысты квартальны прыбытак — 1,58 мільярда даляраў ці 1,76 на акцыю. Валавы прыбытак склаў 34,7%, як і ў адпаведным квартале мінулага году. Міжнародны продаж склаў 46% ад квартальнага даходу. [26 студзеня]

Apple абнаўляе "малодшы" MacBook

Класічная белая мадэль ноўтбука ў пластыкавым корпусе па тэхнічных параметрах стала значна бліжэй да новых алюмініевых мадэлей. Працэсар абнавіўся да больш новай версіі Core 2 Duo з тактавай частатой 2.0ГГц, памер убудаванай аператыўнай памяці павялічыўся да 2GB DDR2 і, што самае галоўнае, зменена інтэграваная графіка — зараз гэта Nvidia 9400M. Убудаваны Bluetooth-модуль новага MacBook падтрымлівае пратакол версіі 2.1, у якасці відэавыхада па-ранейшаму выкарыстоўваецца інтэрфейс Mini-DVI. Таксама абнаўленне не кранулася парта FireWire 400 — ён застаўся. [23 студзеня]

Apple прэзентуе новы 17-цалёвы MacBook Pro

Новы 17-цалёвы MacBook Pro мае трывалы і прывабны алюмініевы корпус unibody, ультратонкі яркі шырокафарматны дысплэй, вялікі шкляны трэкпад з падтрымкай Multi-Touch, а таксама інавацыйную ўбудаваную акумулятарнаю батарэю, якая павялічвае тэрмін працы ноўтбука да 8 гадзін і да 1000 цыклаў зарадкі. У новым ноўтбуке выкарыстоўваюцца сучасныя графічныя карткі NVIDIA і мабільныя працэсары Intel Core 2 Duo апошняга пакалення з частатой да 2,93 ГГц. [10 студзеня]

Прэзентуем iLife ’09

Apple анансавала пакет праграм iLife ’09, у які ўвайшлі абнаўленні асноўных праграмных дадаткаў для лічбавага стылю жыцця: iPhoto, iMovie, GarageBand і iWeb. iPhoto ’09 прадстаўляе новыя функцыі Faces і Places — унікальныя спосабы арганізацыі фотаздымкаў, які базіруюцца на дадзеных аб тым хто на фота і дзе быў быў зроблены здымак. iMovie ’09 падаруе карыстальнікам яшчэ больш моцныя, але дастаткова простыя магчымасці стварэння эфектаў пры рэдагаванні відэа. У GarageBand ’09 зараз уваходзяць відэа-інструкцыі для тых, хто збіраецца асвоіць асобныя музычныя інструменты. [10 студзеня]

Прэзентуем iWork ‘09

Apple прадстаўляе новую версію свайго папулярнага пакета офісных дадаткаў iWork ‘09. Гэтая версія дадае новыя магчымасці ў праграмы Pages, Numbers і Keynote, які працягваюць здзіўляць тым жа простым інтэрфейсам. «Мільёны карыстальнікаў Mac закахаліся ў iWork, - адзначыў Сціў Джобс, глава Apple. - iWork ’09 дэманструе магчымасць інавацый у офісных дадатках, якія даказваюць, што стварэнне яскравых і якасных прэзентацый, дакументаў і табліц не павінна быць складаным». [10 студзеня]

Навіны Apple: архіў інфармацыі

Прэс-рэлізы

RSS Feed