Беларусь сёння — краіна з багатым навукова–тэхнічным патэнцыялам. Жыхары краіны добра знаёмыя з камп'ютэрнай тэхнікай, навінкамі рынку лічбавых тэхналогій. Аднак гістарычныя і эканамічныя прычыны абумовілі значна большую арыентацыю на PC–платформу. З гэтым звязаны пэўны дэфіцыт інфармацыі аб прадукцыі кампаніі Apple. Уплывае на гэта таксама і недахоп спецыялістаў і прафесіяналаў, што гатовыя прадстаўляць Apple у нашай краіне.

Кампаніі–дылеры Apple у Беларусі прапануюць вам прыняць удзел у гульні. Калі вас цікавіць усе, чым займаецца кампанія Apple, калі вы маладыя, камунікабельныя і адчуваеце ў сабе моц ісці «дарогай Макінтоша» — маршрутам для людзей, якія жывуць уяўленнем і творчасцю, імкнуцца да дасканаласці і аддаюць перавагу не пракладзенай магістралі, а свайму ўласнаму шляху, — то гэтая старонка для вас.

Тут мы прапануем вам спіс вакансіяў, якія сёння прадастаўляюць афіцыйныя дылеры Apple у Беларусі. Інфармацыя актуальная і аператыўна абнаўляецца.